Введите номер документа
Прайс-лист

Закон Республики Беларусь от 10 июля 2012 года № 426-З «О внесении изменений и дополнений в некоторые законы Республики Беларусь по вопросам образования» (с изменениями по состоянию на 04.01.2014 г.)

Скачать в Word

Скачать документ в формате .docx

Информация о документе
Датавторник, 10 июля 2012
Статус
Действующийвведен в действие с
Дата последнего измененияпонедельник, 23 июня 2014

Закон Республики Беларусь от 10 июля 2012 года № 426-З
О внесении изменений и дополнений в некоторые законы Республики Беларусь по вопросам образования

изменениями по состоянию на 04.01.2014 г.)

 

Принят Палатой представителей 14 июня 2012 года

Одобрен Советом Республики 22 июня 2012 года

 

Статья 1. Унесці ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 26 студзеня 1990 года «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь» у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 13 ліпеня 1998 года (ЗЗ БССР, 1990 г., № 4, арт. 46; Ведамасці Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, 1998 г., № 28, арт. 461; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2009 г., № 276, 2/1603; 2011 г., № 77, 2/1830) наступныя змяненні:

1. Артыкул 3 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

 

«Артыкул 3. Права грамадзян карыстацца іх нацыянальнай мовай

Грамадзяне маюць права карыстацца іх нацыянальнай мовай і выбіраць мову зносін.».

2. Артыкул 5 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

 

«Артыкул 5. Гарантыі правоў грамадзян пры звароце ў дзяржаўныя органы і іншыя арганізацыі

Дзяржаўныя органы і іншыя арганізацыі павінны прымаць і разглядаць звароты, якія падаюцца грамадзянамі на беларускай або рускай мове.

Адмова службовай асобы прыняць і разгледзець зварот грамадзяніна на беларускай або рускай мове са спасылкай на няведанне мовы звароту цягне за сабой адказнасць у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.

Адказ на зварот афармляецца на мове звароту.».

3. Артыкул 10 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

 

«Артыкул 10. Мова дакументаў аб статусе грамадзян Рэспублікі Беларусь

Пашпарт грамадзянiна Рэспублiкi Беларусь і службовы пашпарт грамадзянiна Рэспублiкi Беларусь выконваюцца на беларускай, рускай i iншай мовах, а дакументы аб адукацыi, пасведчаннi аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану - на беларускай i рускай мовах.

Дакументы аб статусе грамадзян Рэспублiкi Беларусь, не прадугледжаныя часткай першай гэтага артыкула, выконваюцца на беларускай і (або) рускай мовах, а пры неабходнасці і на іншай мове.».

4. Артыкул 19 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

 

«Артыкул 19. Мова міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь

Міжнародныя дагаворы Рэспублікі Беларусь заключаюцца на беларускай і (або) рускай мовах і мове (мовах) іншага боку (іншых бакоў) міжнароднага дагавора або па дамоўленасці бакоў на адной ці некалькіх замежных мовах.

У выпадку заключэння міжнароднага дагавора Рэспублікі Беларусь на адной ці некалькіх замежных мовах ён павінен суправаджацца афіцыйным перакладам на беларускую і (або) рускую мовы.».

5. Артыкулы 21-24 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

 

«Артыкул 21. Права на атрыманне адукацыі на нацыянальнай мове

Рэспубліка Беларусь гарантуе кожнаму жыхару неад’емнае права на атрыманне адукацыі на беларускай і (або) рускай мовах. Гэта права забяспечваецца сістэмай дашкольнай, агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай, паслявузаўскай, спецыяльнай адукацыі, а таксама сістэмай дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і сістэмай дадатковай адукацыі дарослых.

Демо – версия документа

Документ показан в сокращенном демонстрационном режиме
Укажите название закладки
Создать новую папку
Закладка уже существует
В выбранной папке уже существует закладка на этот фрагмент. Если вы хотите создать новую закладку, выберите другую папку.
Режим открытия документов

Укажите удобный вам способ открытия документов по ссылке

Включить или выключить функцию Вы сможете в меню работы с документом

Доступ ограничен
Чтобы воспользоваться этой функцией, пожалуйста, войдите под своим аккаунтом.
Если у вас нет аккаунта, зарегистрируйтесь
Обратная связь
Оставьте свои контактные данные и наш менеджер свяжется с вами